Ты маўчыш...
Ты маўчыш. Я пакуль што не чуў
Ад цябе колькі слоў пра каханне.
На спатканні з табою лячу,
Прадчуваючы час развітання.

Ты маўчыш. Толькі вочы твае
То вяселлем гараць, то сумуюць.
Толькі сэрца часамі пяе
Сваю песню. Каму і якую?

Ты маўчыш. А я гэтак хацеў
З тваіх вуснаў пачуць: «Любімы…»
Мусіць, позна я ўсё ж зразумеў,
Што жанчыны кахаюць вачыма.

Ты маўчыш… Дзе раней мы былі?
Мо гадоў пяць ці дзесяць назад
Словы самі б ракою плылі,
Утвараючы наш зоркапад?

Ты маўчыш. Можа, зведала ты
Ад каханага здраду калісьці?
За сабою спаліла масты
І не бачыш іншага выйсця?

Ты маўчыш. Так раз’едземся мы.
А тады ты ці будзеш гатова,
Пачакаўшы хаця б да зімы,
Мне сказаць тое важнае слова?

Ты маўчыш. Доўга моўчкі стаіш.
Я праводжу аўтобус вачыма.
Знікла ты. У вушах маіх – ціш.
Ці кахаеш мяне ты? Магчыма…

Сабалеўскі Віктар, г. Узда
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики