ЛЕПШ – РАЗАМ
На свеце без кахання жыцця няма –
ёсць толькі існаванне.
А. Грачанікаў


Аднойчы ішлі па дарозе
Каханне, Здароўе і Шчасце.
Стаміліся… Глядзь – на парозе
Жанчына стаіць, дзверы – насцеж.

– Пусці, гаспадынька, пагрэцца!
Няўтульна нам тут, на марозе.
Прыляжам вунь там, ля акенца.
На лаве ці хоць на падлозе.

– Ну што ж, пасцялю вам у сенцах, –
Здароўю, Каханню сказала. –
Галоўнае – Шчасце! І месца
Найлепшае выбрала – залу.

Калі ж раніцою ўстала,
Заўважыла след іх і дым –
Каханне сцяжынку таптала,
Здароўе і Шчасце – за ім.

У хаце суседняй – старыя.
Здароўе ж за стол пасадзілі,
А Шчасце, Каханне – чужыя,
У сенцах пакінуць рашылі.

Назаўтра, яшчэ на світанку,
Старыя адчулі трывогу:
Здароўе стаяла на ганку –
Сябры звалі зноў у дарогу.

Ля трэцяй хаціны на ўзгорку
Рабіна-красуня чакала.
Там тата і мама Ягоркі…
Каханне на кут завітала.

Сябры засталіся ў сенцах,
Але так Каханню гадзі́лі(!),
Што Шчасцю расчулілі сэрца,
Здароўе таксама здзівілі.

…Сям’я багацее тым часам,
Яе абмінаюць напасці.
І ў згодзе жывуць з ёю разам
Каханне, Здароўе і Шчасце.

Шыбко Ала, в. Цялякава, Уздзенскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики