|
ВАГОНЧЫК З ЧЫГУНКА́МІ
Шмат таямнічага ў свеце І шмат пытанняў без адказу. У час маленства ўсе мы, дзеці, Жадаем ведаць усё адразу. – Чаму агеньчык з язычкамі? – Чаму з нябёс вада ліецца? – І тое месца з цягнікамі Чаму чыгункаю завецца? – А што вязуць у вагоне гэтым? Напэўна, чыгункі бабулі? Я ў вёсцы бачыла іх летам. Таму чыгунка? Так, матуля? – А хто стаіць там на пероне? – І што ўдалечыні маячыць? – Давай пракоцімся ў вагоне! Хачу свет праз акно пабачыць! І хутка паляцяць карцінкі, Нібы ў размаляваным сшытку. Цягнік спыніўся на хвілінку І зноў стралой пусціўся прыткай… І праз гады ў маіх успамінах Жыве вагон той з чыгункамі. Не дзіўна, што яшчэ дзяўчынай Свой шлях звязала з цягнікамі. У дарозе я адпачываю, Гляджу на розныя малюнкі, Старонкі новыя гартаю У кнізе дзён маёй чыгункі. Люблю і ў дождж, і ў завіруху Я назіраць за наваколлем І адчуваць таемнасць руху, Калі аб рэйкі б’юцца колы. Цяпер я ведаю з гадамі, Чаму чыгунка так завецца. А той вагончык з чыгункамі Ў маім дзяцінстве застанецца. Войтава Святлана, г. Маладзечна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|