Ты ўзімку мяне згубі...
Ты ўзімку мяне згубі,
Уначы адшукай на Купалле,
Каб паспела душа адысці
У цела любові ў чаканні.
Ты ў вежы мяне шукай,
Дзе між цэглы сапоча паганства,
Пад праклёнамі Азярніц,
Няма ў думках месца пачваркам,
Ты ў вочы мне доўга глядзі,
Сее чары Ярыла між намі.
Дай Купале свярбу загаіць
Целаў у буйна-квяцістым змаганні.
Ты да пеўняў са мной чувай,
Да знямогі трымай мяне моцна…
Жыватворнай вадзіцы ручай…
Кветкі нашай сасмаглі пялёсткі.

Слуцкая Юлія, г. Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики