Асенні сум
Ах, як велічна восень ідзе па зямлі!
Як прыхожы яе каляровыя шаты!
Зіхацяць, нібы з бронзы, дубы-каралі,
І збіраюцца ў вырай чародкі пярнатыя.

Ім ужо не хадзіць па ўзаранай раллі,
Ім за мора ляцець праз лясы і балоты…
“Развітанне, сады! Да сустрэчы, палі!
Да вясны пакідаем мірскія турботы.”

Ах, вясна! Ты ў сэрцы, у марах, у снах:
Ты ў салоўкавых спевах на ўзлеску ля рэчкі,
Дзе ахапак чаромхі ў хлапечых руках
Дачакацца не можа жаданай сустрэчы…

Лёгкі сум… Гэта восень ідзе па зямлі:
Атрасаюць лістоту гаёвыя вежы,
Растаюць у бяздонні нябёс жураўлі,
І гайдаюць вятры павуцінак мярэжы.

Святлана Рыжкова
(п. Дружны, Пухавіцкі р-н)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики