Белы танец
Мы з табой танцуем белы танец
Можа ен апошні у жыцці,
Дык цалуй мяне, мой ашуканец,
Затрымай падолей ў нябыцці.
Пазаві мяне ў свае юнацтва,
Прытулі ласкава да грудзей.
Я сягоння згодна на вар'яцтва,
Што зыходзіць ад тваіх вачэй.
Палані мяне сваім абдымкам,
Я да болю гэтага хачу!
Падары вясну халодным зімкам -
У адказ пяшчотай адплачу.
Ды кружы шпарчэй, каб я забыла,
Што друкуе восень мне гады,
Можа я вясной не далюбіла,
Бо чаго вяртаюся туды?...
І нясе з табой нас белы танец
На дзівосных хвалях пачуцця,
Хай ты можа толькі ащуканец.
Ды як рада ашукацца я...

Людміла Журава (г. Старыя Дарогі)
автор - liudmilazhurava  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики