|
Вясновы перапалох
Плача Зіма ўжо тыдзень, няйначай. Усіх вінаваціць у сваіх няўдачах, Кроплі дажджу ў ручаінкі збірае, Ды капяжом, як на дудачцы, грае. Плача Зіма па мінулых завеях, Голай зямлёю на сонейку млее, Будзіць ад сну амярцвелыя лозы… Дзе ж вы прапалі,снягі ды марозы? Плача Зіма аб нязбыўным спатканні, Ветрам паўночным прызначаным уранні. Усё пераблытала з тога адчаю: Усё ёй нялюба, усё дакучае. Плача Зіма ўжо тыдзень, няйначай: Хто ёй за плённую працу аддзячыць? Сонейка? Ветрык? А, можа, Завеі? Досыць, зіма! Хай Вясна прыгажэе. Святлана Рыжкова (п. Дружны, Пухавіцкі раён)
автор - svetljatok :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|