|
Адаму Гурыновічу – вязню Петрапаўлаўкі
Яго няпоўных дваццаць пяць Адчулі смак бяды і гора. Ён моўчкі слухаў, як рыпяць Жандара боты у калідоры. Гармата адлічыла дзень. Ударыла па хвалях рэхам І доўгі ад сабора цень Па бруку шэраму праехаў. Каля варот над галавой Блішчала на арле карона, І над халоднаю Нявой Віселі нізка бастыёны. Нібы кайданаў ланцугі Ў адказ азвалася званіца. Над лёсам смутку і тугі, Здаецца, скардзілася быццам. Так, ён пайшоў супроць цара, І тут глядзеў на свет праз краты Ў прамежак змрочнага двара З глыбінь гнілога каземата. А ў галаве кіпела кроў, І вершамі сціскала скроні Пра беларускіх ваяроў І сцяг з ліцвінскаю Пагоняй. Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|