Пегас
Лісточкі-калоссе…
Як хораша пісаць!
Ну што – удалося
Пегаса закілзаць?

Трымайся, нябога!
Хавай у грыве лоб!
Пегасу дарога –
Узлёты і галоп.

А шлях – камяністы…
Намёртва завучы:
Ён конь наравісты –
Не ляпнеш па плячы!

Пегас не трэніруе.
Запомні, яздок:
Пегас не даруе
Твой памылковы крок.

Няма калі натхняцца,
Аўрораю ірдзець…
Слабо – утрымацца,
Тым болей – узляцець?

Чароўнае слова
Не скінь у чараты:
Пегас – конь суровы,
Крутыя капыты!

Наперад ірвецца,
Узмылены, хрыпіць,
Выскоквае сэрца,
У скронях грыміць!

За рыфмай – у дзесятку –
На пустках, па асці –
Згарай без астатку,
Пакутуй – і ляці!

Хай сцежка ліхая
Віхляе, як змяя,
Хай кроў закіпае –
Пегаса і твая!

За грыву ўчапіся
Ды шыю абві –
І Богу маліся!
І чорта не гняві…

Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики