ВЯСНОВЫ РАНАК
Сонца ззяе мне ў вочы,
Як агонь, гарыць снег.
Ні было, быццам, ночы –
Пабудзіў яе смех.
Смех вясёлы, няспынны.
Поўны паху вясны.
Па-дзіцячы нястрымны
Разагнаў мае сны.
Ранак! Ранак вясновы
З сонцам разам прыйшоў.
І са звонам вясёлым
З дахаў капае зноў.
Ужо цёпла ў зацішку
Ля драўлянай сцяны,
І ў паветры празрыстым
Чуцен подых вясны…
Выйдзі ж разам са мною,
Распрануты, як я!
Сонца стрэнь веснавое –
У ім столькі жыцця!
Хай цяпло яго промняў
Вечна будзіць вясну,
Тваё сэрца, як сёння,
Хай не ведае сну.
Хай душа акрыляе
І, як птушка, ляціць,
Да вышынь узлятае.
Толькі так трэба жыць.
У душы каб заўсёды
Мець вясновы настрой,
Каб не ведала сэрца,
Што такое спакой!

Уладзімір Жылка (г. Нясвіж)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики