|
Люблю свой край, свае лясы, палеткі
Люблю свой край, свае лясы, палеткі, Куды з вясной злятаюцца шпакі, Дзе луг дрымотны абуджаюць кветкі, Дзе лозы, як дзяўчаты, ля ракі. З любоўю ў полі абдымаць калоссі І пашаптацца з імі аб сваім. І цішыню, як нейкае там штосьці, Люблю паслухаць вечарам глухім. Люблю мой край, у гэтым мае шчасце – У думках, мроях я заўсёды з ім. И сенца стог магу за хатай скласці, Касіць і сеяць. Думаць ёсць аб чым. Як толькі там, бягу да той крыніцы, Што з шумам выцякае з-пад гары. Глынуць глыток жывой вадзіцы, Усёй сабой адчуць яе дары. Крынічка, луг, рака, лясы, палеткі – Усё гэта ты – мой родны любы край, У полі збажына, у лузе травы, кветкі, Грыбы у лесе – кош бяры, збірай. Хадневіч Любоў (г. Лагойск)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|