Добры дзень, любімая зямліца
Добры дзень, любімая зямліца,
Добры дзень, лясы і небакрай!
Я за вас павінна памаліцца,
Каб, як прыйдзе час, адчуць – бывай.

У жыццёвых хвалях закруціцца
Можа кожны грэшны чалавек.
Ты прабач, любімая зямліца,
У людзей такі кароткі век.

Мы жыццё прымаем за хвіліну
З мноствам хараства, падзей, надзей.
Сад пасадзім, узвядзём даміну
З немаўлятак вырасцім людзей.

Кожны з нас тут мае абавязак,
Хто прыйшоў на гэты белы свет.
Развязаць клубок вузлоў, завязак,
Каб пакінуць за сабою добры след.

Я люблю цябе, мая зямліца,
Удзячна тым, што я жыву,
Што магу вучыцца і маліцца,
Што магу трымацца «на плаву».

:Хадневіч Любоў (г. Лагойск)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики