На вуліцы зіма, як цукар, снег бялюткі
На вуліцы зіма, як цукар, снег бялюткі
Іскрыцца на пагорках ды ў лагах.
Хаджу па дэндрасадзе ў задуменні
З бярозавым кіёчкам у руках.

Іду паволі ад альтанкі да альтанкі,
З галін яловых абтрасаю снег.
Халодны вецер нудна завывае,
На небе хмар цяжкіх імклівы бег.

Зіма, зіма! Любімая пара дзяцінства!
З гары на лыжах казачны палёт.
Як птушка, мчаць па снезе санкі,
Канькі звіняць і рэжуць сіні лёд.

Цяпер зіма – нуда і смутак,
Не вабіць казачны палёт з гары.
Адна душу мне думка сагравае –
Зімой не пакусаюць камары!

Броска Вячаслаў
(г. Мядзель)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики