Вясна
Вясна мая пад сонцам мая,
Нібы красуня маладая,
Зялёны боцікі абула,
Сукенку ў кветкі апранула.

Бярозам распусціла косы,
На лісце высыпала росы,
Сагрэла ў гнёздах птушанятак,
У кустах схавала зайчанятак.

Зазеляніла жыта ў полі,
Птушыны спеў – па ўсім раздоллі,
Срабрыстых рыб пусціла ў рэчку,
Пчаліны рой імчыць у грэчку.

І нас у госці запрасіла,
Так шчыра, хораша і міла,
Мядовых напякла бліноў,
Са свежым шчаўем пірагоў.

Вясна мая пад сонцам мая,
Яна такая клапаткая!
Прыход яе ад веку ў век
Чакае кожны чалавек.


Будчан Кацярына
(г. Нясвіж)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики