Шукаю вясну
Шукаю Вясну, гукаю…
Няма і няма – прапала!
У Сонейка я пытаю:
– Чаму ты красуеш мала?
А Сонца хавае вочы:
– На небе пануе Вецер!
Вандруе ён днём і ноччу
і ведае ўсё на свеце.
Цікаўлюся ў Ветра:
– Пане!
Дзе наша Вясна, скажы мне!
– Мароз яе кожным раннем
ухутвае коўдрай зімняй…
Звяртаюся да Мароза:
– Навошта Вясну хаваеш?
А ён ушчувае грозна:
– Ты кепска, відаць, гукаеш!
Гукаю, ды не зважаю:
вакол ручаінкі льюцца,
на яблыні шпак спявае,
сцяблінкі ўгору мкнуцца.
Пупышкі вярба прыбрала:
аб лецейку цеплым марыць…
Навошта Вясну шукала?
Яна ўжо даўно ўладарыць!

Рыжкова Светлана
(п. Дружный)скачать dle 11.3
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики