Сунічнае лета
Як толькі прачнулася ранне,
Са свежасцю, сонечным светам
Спяшаюся я на спатканне
З прыгожым сунічным летам.

А водар які у лесе!
Ад ягад, траў і суквеццяў.
Птушкі вітаюць песняй,
Душою прыемна сагрэцца.

Які цудоўны занятак!
Час праляціць – не глянеш,
Светлага дня пачатак,
А ты ўсё бясконца марыш…

Дамоў вяртаюся з сонцам,
З наборам багатым сунічным.
Ад шчасця радуюся бясконца,
Што выдаўся дзень гарманічным.

Лук’янава Лідзія
(г. Лагойск)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики