|
Зоркі над мястэчкам
Зоркі над мястэчкам Як ніколі свецяць: Душны жніўны месяц, Лета – жоўты шар. Спіць цвыркун за печкай, Спяць у люльках дзеці, Спіць усё на свеце, Дрэмле ўвесь абшар. Спіць цвыркун за печчу… І ніхто не знае: Наляціць на гета Страшная гайня, І Заастравечча Заўтра пеклам стане – Стане явай гэта Напачатку дня. … Зоркі над мястэчкам Нездарма патухлі. Смерць над панарамай – Скрыпка не гучыць. Сціх цвыркун за печкай, І вятры заглухлі. І зямля над ямай Болей не дрыжыць. Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|