ХОДЗІЦЬ ВОСЕНЬ ВЕЛIЧНЫМI КРОКАМI
Лес стаіць сарокамі абуджаны.
Восень нас не хоча весяліць
Голасам, ад холаду прастуджаным.
Можа, яна лета яшчэ сніць?
Радуе нас ніва ўраджайная:
Мы збіраем – восень аддае.
Хлеб – багацце велічна сакральнае,
Ён нам нітачкі жыцця снуе.
Лісцем залатым зямля засланая,
Сонейка не пасылае шмат святла.
Дзіўна, як вавёрачка старанная
Скача ля абранага дупла.
Ходзіць восень велічнымі крокамі,
Ажыўляе то ажур, то цень.
Хоць і стыне неба пад аблокамі,
Восеньскі не страчаны наш дзень.

Карпуць Яўген (г. Стоўбцы)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики