|
Напэўна, восень на мігрэнь хварэе...
Напэўна, восень на мігрэнь хварэе, Ці дэпрэсіўны вірус падхапіла. Ці проста па-жаночы ўжо старэе, Губляючы жыцця і духу сілы. Бо кожны дзень дажджамі ціха плача, І прагна іх на смак спрабуе. Мабыць, Сама сябе згрызае за няўдачы, За след свой хваравіты, чэзлы, слабы. Туманным зрокам сцеражэ наўколле, Перакуліла вёдры з фарбай шэрай, Навобмацак праменьчык сонца ловіць, А ранкам рассыпае часам шэрань. Балесна на спачын пад дуб лажыцца, Тужлівы маналог на памяць шэпча. І сніць руканне з зімкаю - сястрыцай… Крухмальны снег пяшчотна ўкрые плечы Цвірка Таццяна, г. Клецк
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|