|
ПЕРШЫ ЦУД ДЗЯЦІНСТВА
Сняданак. Аладка са здорам. Усе мы – не ад таго. Не самы шаноўны скорам, Ды дзякуй і за яго. Сняданак. Са здорам аладка. (Зімовая, зрэшты, пара)… – А ў нас ужо ёсць цялятка, – Дзядуля ўвайшоў з двара. Ой-ёй, не наўме аладка! Ой-ёй, за сталом не ўсядзець! – Цялятка? А дзе цялятка? А як на яго паглядзець? Бабуля глядзіць асцярожна – І на дзядулю «касяк»: – Пакуль што, дзіцятка, няможна… – А дзе? А калі? А як? Дзядулева важкае слова: – Пацерпяць забавы твае! Няможна трывожыць карову, Не час непакоіць яе. Заціхла на грушы сініца… У кухні скрабецца мыш… А мне ўсё не спіцца, не спіцца… Цялятка… Калі ж? Калі ж? – Якое яно, цялятка? – Ну, ціха, унучачка, спі… – Чакай, пачакай, дзіцятка… Цярпі, дзіцятка, цярпі… Якое цялятка? Не знаю. Ды я яго ўжо люблю. І я ўсё чакаю, чакаю, І я ўсё цярплю, цярплю… І вось – цераз некалькі сутак – Бабулін прыглушаны кліч: – Хуценька! Хустку! Абутак! Пойдзем. Пагля́дзім. Ч-ш-ш… – Пойдзем, пакуль дзядуля Ў кузні жалезам звініць… …Ценямі ў хлеў праслізнулі, Каб шуму не нарабіць… Там, пры пярэстай Мілцы, У кутку, дзе ўздыхала цяпло, На саламянай падсцілцы Нешта… такое… было… Нехта там дыхаў ціха, Спаў каля Мілкі, жыў, Носікам смешна чмыхаў, Вушкамі варушыў… Нехта ласкава-мілы Ціха так, ціхенька соп… Мілка ж над ім схіліла Ў рагатай кароне лоб. Лыпнула карае вока, Сонна ўздрыгнуў бачок. Нехта як быццам зацмокаў… Бабуля шапнула: – Бычок… Пах буракоў і саломы, Сечкі і малака… – Бабуля, а тут яны – дома? А Мілка любіць бычка? – Цішай, унучачка, цішай… Пэўна, а як жа ж…Сынок… Бач, як яна яму ліжа Мордачку, спінку, бачок… Мне ж было ў той панараме Лепшым ад усяго, Як чатырма нагамі Яна абдымала яго… Рыпнула раптам шула, Дзесьці цягнік загуў… Мілка трывожна рыкну́ла – Нас нібы вецер здзьмуў! Шмат што з дзяцінства не помню… Ды мне не забыць клубка: На жоўтай духмянай саломе Песціць карова сынка. Колькі ў жыцці хуткаплынным Перажыла я тады! Што ж, то ніяк не дзіўна: Мне было тры гады… Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|