|
ВАРАЖБІТКА ЗІМА
Не ведаю, навошта я з табой… У інеі, нібыта ў казцы, дрэвы. Зіма здзіўляе белай варажбой. Маркотных сноў халодныя напевы. А снег, напэўна, сыдзе – і не раз. Але ж прыбраў пакуль зямельку ў белле. Нічога не складаецца ў нас – Баліць галоўка, быццам бы з пахмелля. Хоць вочы зашывай, не спіцца мне. Паўзуць няспыннай чарадою думкі. А вецер з шыбы на маім акне Да раніцы зрывае пацалункі… Наваражы каханне мне, зіма, І салаўёў у садзе галасістых. А варажбітка, закаханая сама, Вандруе ў зорна-казачных маністах… Багдановіч Лёля (г. Барысаў)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|