ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ЛЮТАГА
Зямля сустрэла люты туманом, калючаю заслонай, тонкай, сівай. Абліўся ранак свежым малаком, а змыць яго няма ў зімы ўжо сілы. Лягла ў сваю вільготную пасцель і задрамала ў елачных прысадах, забыўшы сыну перадаць партфель ад студзеня, каб меў правы на ўладу. Цярушыць, бы праз сіта, золкі снег, гадае люты: «Як намудрагеліць?» Ды плачуць льдзінкі слёзкамі са стрэх, і гурбы снегу вельмі пастарэлі. Пакашляе яшчэ халодны дзень, успомніць і зіма пра сваю ўладу. Што ж братка - люты, забірай партфель! Шмат не мудры, лепш праяві спагаду. Таццяна Цвірка. г.Клецк
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|