НОВЫ ВІТОК ЖЫЦЦЯ
Жывой прыродзе зноў і зноў
Святло патрэбна і любоў.
Калі пад сонца прамянём
Растане сакавіцкім днём
Зямелька, што пад снегам тым,
Нібы пад полагам начным,
Усю зіму чакала ў сне,
Калі суровая міне,
І сонца яснаю вясной
Святлом расквеціць той спакой,
Што надакучыў нам зусім,
Тады святло патрэбна ўсім:
Зямельцы, траўцы, ручайкам,
Кузуркам дробным і звярам.
Каб адрадзіць жыццё наноў,
Цяпла ласкавая любоў
Узбудзіць сілы да жыцця
Вітком святога пачуцця.

Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики