Водар фарбы ўвабраў ён друкарскай...
Водар фарбы ўвабраў ён друкарскай,
Дом гасцінны, дзе кніга жыве.
На старонках няспыннага часу
У нязведаны свет ён заве.

Тут у літарах – мудрыя думкі
Ад вытокаў вякоў і эпох.
Тут народнай культуры скарбонкі,
Сотні лёсаў, надзей і трывог.

Смак духмянага жытняга хлеба
Пераплецены з музыкай слоў.
І валошкі, і зорнае неба –
У вянках паэтычных радкоў.

Кніга – скарб, інтэлекту кладоўка,
Сувязь аўтараў і чытачоў.
Верны компас у доўгіх вандроўках
Па абшарах краін і гадоў.

Шлях-сцяжынка да бібліятэкі
Хай не знікне ў траве забыцця,
А вядзе праз вякі чалавека
Да сябе, да людзей, да жыцця.

Нупрэйчык Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики