|
Таполі
Рассветаўскай школе У цішы дрымотнай таполям самотным Стаяць нерухома нібыта ў смале, І ў сонцы спякотным здаецца вільготным Бліскучае лісце – у яркім святле. Таполі, таполі, экзамены ў школе, А двор без званка і знямеў, і аглух. Таполі, таполі, на ўсё наваколле, Нібы белы снег, разляцеўся ваш пух. Той пух усцілае асфальт і сцяжынкі, Далёка – у поле, на зелень далін З высокіх таполяў злятаюць пушынкі На фоне прасвечаных сонцам ялін. Таполі, таполі, вам добра на волі – Лунае ўрачыста ваш пух у вакне. Таполі, таполі, жамчужнае голле, Ляціць белым снегам ваш пух па вясне. Травінку пушыстыя валікі душаць, Згінаецца кветка ў пуховай чалме, І пух тапаліны ўзлятае і кружыць, Нібыта сумуе зіма па вясне. Таполі, таполі, вясновы ваш колер Пагляд будзе вечна сабой чараваць. Таполі, таполі ў алеі пры школе Бязменна, бяссонна край поля стаяць. Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|