РУКІ СКРЫПАЧКІ
Ляцяць уверх над залай гукі шчыра,
Нібы кахання вечны запавет.
Чатыры пальцы і струны чатыры
Ствараюць гэты казачны сусвет.

Матыў здаецца неабсяжным вірам,
Кранае сэрца чысцінёй крыніц.
Чатыры пальцы і струны чатыры,
А колькі ў іх загадак-таямніц!

Скідаюць дум штодзённых цяжкіх гіры,
Упэўнена ўздымаюць да аблок
Чатыры пальцы і струны чатыры,
Амаль зусім нябачныя здалёк.

Ляцяць легендай журавоў у вырай,
Імчацца хваляй дзіўных галасоў
Чатыры пальцы і струны чатыры
Пад пасмай кучаравых валасоў.

Акорд апошні казачнаю лірай
Душу стрымаў раптоўна ў віражы.
Чатыры пальцы і струны чатыры –
Так мала, але ім няма мяжы.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики