ПРЫРОДА
Здзіўляе хараством прырода –
Вясна, зіма і восень.
І лета з ягад асалодай
Ды ў золаце калоссяў.

У кожнага – свае прыкметы:
Вясна – жыцця стварэнне,
Рамонкамі красуе лета,
А восень – летуценне.

Міргне вясна вянком кахання
Са сцежкі маладосці,
А лета пацалункам з рання
Загляне зноў у госці.

Закружыць ціха вецер-звада
Гады, нібы лісточкі,
Па сцежках залатога сада
Да роднага куточка.

Зіма сцюдзёнаю завеяй
Зірне знянацку ў сэрца…
Але жыве ў душы надзея –
З вясной усё прачнецца!

І ў сэрцы радасць, захапленне
Жыццём, дабром, каханнем…
Гады, што створаны з імгненняў,
Зноў крочаць да спаткання…

Круглік Людміла (г. Дзяржынск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики