Сонца на захад хавацца збіраецца...
Сонца на захад хавацца збіраецца,
Тым, хто змарыўся, пара адпачыць.
Цветам ружовым зара разгараецца –
Ззяе на захадзе і зіхаціць.

Месяц на небе прыняў эстафету:
Зоркам – пастух, а прыродзе – ліхтар.
У неабсяжным прасторы Сусвету
Згас ужо сонца вячэрні пажар.

Сцішана дыхае ветрык ласкавы,
Ціха лісточкамі ён шапаціць.
Зорныя пацеркі мераюць травы,
Месяца светам рачулка блішчыць.

Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики