ЧАКАННЕ
Край сцежкі, маленькая хата.
На прызбе – стары, шэры кот.
З гасцінца чакае салдата
Жанчына каторы ўжо год.

Стаіць каля веснічак ранкам,
У поўдзень ідзе на бальшак…
Не стрэнецца з родненькім Янкам,
Не ўбачыцца з сынам ніяк.

Не верыць паперы дзяржаўнай,
Што сына ўжо болей няма.
І плача яна Яраслаўнай.
Ды ўсе яе слёзы – дарма.

Старая, маленькая хата.
У акенцы святло не гарыць.
З пажоўклаю карткай салдата
Жанчына на ганку стаіць.

Валасевіч Людміла (г. Барысаў)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики