Прачынаецца ціхае возера...
Прачынаецца ціхае возера.
Ззяе срэбрам раса на траве.
Галава захмялела ад водару,
Што над роднаю Тучай плыве.

Водар бэзу з дзяцінства далёкага…
Ён са мной скрозь жыццё, скрозь гады.
Штосьці светлае, штосьці высокае
Засталося там жыць назаўжды.

Час імкліва бяжыць і мяняецца.
Што ні дзень, то ўсё іншыя мы.
Толькі з выраю птушкі вяртаюцца
Кожны год пасля доўгай зімы.

Толькі сонца, з-за лесу ўзыходзячы,
Рассыпаючы промні ў траве,
Шчодра дорыць цяплом, спелым коласам
Нашу вёску, ды ў ёй і жыве.

Толькі сэрца ў чаканні хвалюецца,
Падганяе, спяшае дамоў.
Ціхі голас сумлення мне чуецца:
«Не цурайся сваіх каранёў».

Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики