МАСТАК
У яго майстэрні – стэрыльная чысціня:
вокны – без штор і гардзін – выходзяць
на поўнач; а ў вазе на стале заўжды
залаты ранет – яблыкі прыгожыя і смачныя.
З рэкламнага буклета


І мастак, і паэт, і аскет,
Ён, прызнаны ў сусветных залах, –
Увабраў у сябе цэлы свет
І святло залатых яблык.

І з мальбертам, і з формай на «ты».
Дар – няўлоўны. Ды не ілюзорны.
Колер – шэры, бардо, залаты…
А сям-там – вельмі страшны чорны.

Знакаміты стаў тэмаю «Хлеб»
І мадонаю Біркенау.
Пазбягаў залішніх патрэб.
Бухенвальд пісаў і Дахау…

Ад тусовак трымаўся ўбаку
І не марыў пра чорны «Бумер».
І хаваў пад манжэтай руку,
Дзе навечна – лагерны нумар.

Мялешка Лілія (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики