|
ЮЛЯ
Крок наперад і два крокі назад. Думкі-думкі, куды павярнулі? Запавольваеш і крок, і пагляд Ля паста, дзе красуня Юля. А на Юлечцы белы халат, І станік зграбненькі пад халатам… Крок наперад і два крокі назад… Самотны вяртаешся ў палату. Палаты ўтульнасць, белая столь… І ты, спустошаны светлым мігам, Разумееш душэўны боль Пікасо, Петраркі і Грыга… Сцежкаю роснаю ў думках бяжыш, Дзе юначыя шалы-гулі… Рэчаіснасць: Венецыя, Вена, Парыж – Не для цябе, а для Юлі. Рунцэвіч Уладзімір (г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|