Зноў нехта нешта некаму сказаў…
Зноў нехта нешта некаму сказаў…
Пайшлі скакаць разборкі, высвятленні,
Здагадкі, звадкі, сваркі і сумненні,
Разлад, варожасць, лаянка, скандал…
І абдымаюць сэрцы халады,
І топчуць душы брудныя абуткі,
кіруюць светам слыхі, плёткі, чуткі,
хоць ісціна крычыць да хрыпаты.
Зноў нехта нешта некаму… Не вер!
Не пі з гарачкі слоўную атруту,
Не дай успыхнуць гнеўнаму салюту -
Лепш жменьку даравання ім адмер!

Таццяна Цвірка, г.Клецкскачать dle 11.3
автор - czvirko  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики