ЖЫВІЦА
Край багаты наш песнямі птушак на золку.
Туманы, як легенды стагоддзяў, кранаю.
Па-над берагам Нёмана чароўныя зёлкі
Нібы папараць-кветачку ў мроях шукаю.

Гэта можа ўсё толькі прысніцца
Там, дзе сонеёка ў пушчу садзіцца.
І раўчук гаманлівы як быццам
Бруіцца.

Дзе блакітная б’ецца крыніца
І туман над узлескам клубіцца.
І бурштынам на хвоі іскрыцца
Жывіца.

Дзе знайду я адказы жыццёвых пытанняў?
Бо гады, нібы птушкі, ляцяць чарадою
І, бывае, на зоркі дзіўлюся да рання,
Усплывае юнацтва тады маладое.

Нібы прывіды замкаў у хмарах над лесам,
Каласы залатыя на жнівеньскім полі.
І крыштальная Нарач, і рэчка Арэса —
Гэта край мой з маленства знаёмы да болю.

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики