|
РАБІНАВЫ РУМЯНЕЦ
Ціха шэпча лес калматы: Восень завітала ў шаты, Фарбаў назбірала розных І чакае дзён марозных; То падкіне барвы ў лісце, Промнем сонечным ачысціць След туманаў серабрыстых, У лагчынках вадзяністых Завіруе лісцем хутка, То на купінах паўнюткі Кошык ягад назбірае, То грыбамі спакушае. Слабым прымаразкам белым На вадзе лядком нясмелым Заблішчыць празрыстым шкельцам, Як праменьчык у акенцы. Дрэвы страцяць пышнасць фарбаў, Медны колер зменіць барву, І лісты пагоніць ветрам – Затанцуюць у паветры Толькі ім вядомы танец, А рабінавы румянец На галінках застанецца Асалодаю для сэрца. Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|