МАМІНА СВЯТА
Высока ў небе ляцяць журавы,
Мабыць, чакаць нам нядоўга зімы.
Сонейка свеціць, каліны гараць,
У золаце лісця дрэвы стаяць.

Бабіна лета тчэ павуцінкі,
Ранкам на травах са срэбра слязінкі.
Гэта зіма шле свае тэлеграмы.
Сёння дзень Маці – іду я да мамы.

Як жа калісьці яна сустракала,
Нас ля акенца штотыдзень чакала
Ў простай хусцінцы, у гарох фартушок,
З ёй побач сябра – коцік Пушок.

Шчасце якое – маміна свята!
Пірог на стале, з мёдам гарбата,
Шчодрае сэрца, добрыя вочы…
Хораша з мамай удзень і ўночы.

Нашым гамонкам канца не было,
Хоць і заснула даўно ўжо сяло.
З мамай хвілінкай была нам гадзіна.
Толькі свяцілася наша хаціна.

Маме нясу я цукеркі і кветкі.
Эх, пастарэлі і мы, твае дзеткі!
Наша жыццё так імгненна бяжыць –
І бессмяротным нікому не быць.

Людзі! Усім вам сказаць хачу я:
Там, дзе ёсць маці, будзе сям’я.
Трэба матуль пры жыцці шанаваць,
Каб не прыйшлося пасля шкадаваць!

Валасевіч Людміла (г. Барысаў)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики