ЗІМОВЫ ЧАС
Зімовы час даўно прыйшоў.
Сярод вісячых правадоў
Так завіруха завывае.
Сад снежны вэлюм накрывае.
Вось ліхтароў расткі стальныя…
Сняжынкі, нібыта жывыя,
Ляцяць, чаруючы хвілінкі,
На дахі, вуліцы, галінкі…
У каралеўстве сцюжы злой
Зачараваны мы зімой.
Хоць і прыціх наш горад хітра –
Зімы нас радуе палітра.
Такой зімоваю парою
Мы новым шчасцем цешым мроі.
Дзе нізка коцяцца аблокі,
Па гурбах робім свае крокі.
Схаваўся горад у змярканні.
На заўтра – нашы спадзяванні.
Як Стоўбцы ўбачым раніцою,
Зноў прывітаемся з зімою.

Карпуць Яўген (г. Стоўбцы)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики