На вуліцы сонейка ярка свяціла...
На вуліцы сонейка ярка свяціла,
Аўтабусік «Форд», за рулём – Залаціла,
Валерый з кабетай, за гіда – Часлаў,
Дзяўчатак прыгоршня і я – Вячаслаў.
Вандроўнае шчасце такім вось саставам
Шукаць пачалі мы спачатку ў Паставах.
Касцёл тут да неба імкнецца стралой,
Плаціна шуміць, млын стары над вадой,
На плошчы царква ў драўляных лясах
І Ленін у шапцы з рукой у штанах.
На Лучай з Пастаў наш маршрут пралягае,
Касцёл тут вялізны гарой навісае.
Дунілаўскі ж гмах так блішчыць купаламі –
Здаецца, што ззяюць тры сонцы над намі.
І там ля касцёла ўсе елі са смакам
Такія ўжо мяккія булачкі з макам!
Далей наш аўтобус памчаў, нібы стрыж,
Праз Варапаева ў вёску Парыж.
Паверце, сябры, хай ніхто не смяецца:
З часоў Банапарта так вёска завецца.
Ды нейкі дзівак ранкам «з левай» устаў
І вёску Парыж Навадруцкам назваў.
Мы ж гонку згадалі з Парыжа ў Дакар
І ў Мосар памчалі – ну як на пажар!
Складана, што ўбачылі там, растлумачыць,
Сваімі вачыма ўсё трэба пабачыць:
Газоны, рабаткі ды лотаць у вадзе –
Такой прыгажосці не бачыў нідзе!
І ўсё то зрабілі, казала бабулька,
Мясцовыя людзі і ксёндз стары – Булька.
К Глыбокаму шлях наш ляжаў праз Удзела,
Мы тут пры касцёле батлейку глядзелі.
Ксяндзу былі ўдзячныя за прадстаўленне,
Стары і малы – усе былі ў захапленні.
Нарэшце с Глыбокага вернем дадому,
На выездзе з горада – помнік Сухому.
І дзеці, забыўшы што ногі гудзяць,
У неба знішчальнік жадалі падняць.
Ды дзякаваць Богу, паесці хацелі
І ў неба галоднымі не паляцелі!
Завершаны тур па вандроўнае шчасце.
Не так напісаў? – дык прашу вас, прабачце.
На развітанне ж усім вам жадаю
Дарогі шырокай па Роднаму Краю.

Броска Вячаслаў (г.п. Нарач, Мядзельскі раён)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики