|
МАМІНА СВЯТА
Высока ў небе ляцяць журавы, Мабыць, чакаць нам не доўга зімы. Сонейка свеціць, каліны гараць, У золаце лісця дрэвы стаяць. Бабіна лета тчэ павуцінкі, Ранкам на травах са срэбра слязінкі. Гэта зіма шле свае тэлеграмы. Сёння дзень Маці, іду я да мамы. Як жа калісьці яна сустракала, Нас ля вакенца штотыдзень чакала Ў простай хусцінцы, у гарох фартушок, З ёй побач сябра – котка Пушок. Шчасце якое – маміна свята! Пірог на стале, з мёдам гарбата, Шчодрае сэрца, добрыя вочы… Хораша з мамай удзень і ўночы. Нагаманіцца ніяк не маглі. Спаць ва ўсёй вёсцы даўно ўжо ляглі. З мамай хвілінкай была нам гадзіна. Толькі свяцілася наша хаціна. Маме нясу я цукеркі і кветкі. Ужо пастарэлі мы, твае дзеткі. Наша жыццё так імгненна бяжыць – Мамы не могуць бяссмертнымі быць. Людзі! Усім вам сказаць хачу я: Там, дзе ёсць маці – будзе сям’я. Трэба матуль пры жыцці шанаваць, Каб не прыйшлося пасля шкадаваць! Валасевіч Людміла (г. Барысаў)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|