ГОСЦЯ ЖАДАНАЯ
Роўна-роўненька сыплюцца літары
У радочкі старога нататніка.
І натхненне вольнаразлітае
Па задумках пырхае мятлікам.
А ці спраўдзіцца, а ці народзіцца
Самабытнае і геніяльнае?
Думкі спорнымі гронкамі коцяцца…
Зноў малююць звыкла-банальнае.
Ночка волкая, поўная містыкі,
З-пад палы выпускае ўжо раніцу.
Не, не быць мне, відаць, мадэрністкаю…
Выціраю слязу-неслухмяніцу.
Хоць гуляе на ногу шырокую
Арытмія неўтаймаваная.
Неба ў лужынах – хмельнавокае,
Мне паэзія – госця жаданая!

Таццяна Цвірка, г.Клецкскачать dle 11.3
автор - ТАЦЦЯНА  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики