ЧАКАННЕ…
Старая хата каля плоту,
Труба дыміць, а печ гудзе,
Ды баня топіцца ў суботу,
Але ніхто туды не йдзе…

Напэўна, гэта звычкай стала:
Тапіць, вячэру гатаваць…
Здароўе толькі каб трывала,
Дзяцей у госцейкі чакаць.

Але няма каго чакаці –
Ніхто цяпер не прыйдзе ў дом.
Ды не жадае верыць маці,
Што не зайграе патэфон…

Не прыйдуць больш сыны да хаты.
Не, не забыліся яны,
Два гераічныя салдаты,
Што не вярнуліся з вайны…

Швядко Анастасія (а/г Пятрышкі, Мінскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики