ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ВЕРАСНЯ
Першы дзень верасня. Доўгачаканы.
Белымі стужкамі квеціцца ранак.
Сонейка жоўтаю астрай іскрыцца.
Я першакласніца! Я вучаніца!
Школа вітае, светлая, родная
Блізка-блізютка – за агародамі.
Парта. Чарнільніца. «Пішам, рабяткі!
Кляксы не ставім. Ёсць прамакаткі!»
Тонкімі пёрцамі пішам старанна:
Мама. Радзіма. Марыя Іванаўна.
Ранкам кастрычніцкім знак Ільіча
Ў нас, акцябрат, на грудзях заблішчаў.
А ў трэцім класе мы рыхтаваліся
Стаць піянерамі. Дружна збіраліся
Ў школу сярэднюю. Гонар які!
«Клятву» зубрылі, лічылі дзянькі!
І нумары на канцэрт падбіралі,
Песень пра Леніна мала мы зналі.
Ад нечаканасці змоўкла ўся зала:
Я верш са сцэны прыгожа …спявала!
Гальштук на шыі! Шчасце – бясконца!
Мы піянеры! Глядзіце, вяскоўцы!
Хутка маленькую школу закрылі,
Бібліятэку ў тым месцы зрабілі.

Таццяна Цвірка, г. Клецкскачать dle 11.3
автор - ТАЦЦЯНА  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики