ЗІМА СНЯЖОК СВОЙ РАССЯВАЕ
Зіма сняжок свой рассявае
Ды пад пярыну ўсё хавае.
Мароз не мае пэўнай ласкі,
Хоць ён – стваральнік новай казкі.
Зіма актыўна справы ладзіць
На Нёмане або у садзе…
Яна з завеямі, снягамі
Бяжыць сваімі берагамі.
Яна ўладарыць і гуляе,
Настрой зімовы нам стварае,
Таму адметныя прыкметы
У вершах многімі апеты.
Зіма нас радуе, хвалюе
Яшчэ й узоры намалюе:
“І ўстануць з’явы, як жывыя,
Малюнкі сэрцу дарагія ”.*

* “Новая зямля”. Якуб Колас

Карпуць Яўген (г. Стоўбцы)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики