ПРОСЦЕНЬКІ ВЕРШ
Не трэба мне помніка, людзі…
Пятро Сушко


Шэдэўра стварыць не паспела,
І славу займець не карціць,
Хацелася б выказаць смела
Пра тое, што ў сэрцы смыліць:

Пра зайздрасці чорныя крылы,
Пра злоснікаў едкі хаўрус,
Пра тое, што літасці скрылік
Нясём, як нікчэмнасці груз.

Хацелася б вершам усчуліць
Таго, хто скарыўся мане,
Хачу я, каб людзі пачулі
Пра тое, што чуецца мне.

Не трэба мне славы, паверце,
Калі ж заслужыла, найперш
Прыміце душою і сэрцам
Мой сціплы, мой просценькі верш.

Рэўтовіч Рэгіна (в. Станькава, Дзяржынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики