На фатаздымку белых туманоў...
На фатаздымку белых туманоў
Над Віліяй малочныя аблокі.
І згадваецца ў памяці ізноў
Куток з маленства чысты і далёкі.

Хвалюе сэрца радасны ўспамін:
Бацькоўскі дом, з карункамі фіранкі,
Расінкамі ўпрыгожаны язмін
Пад «зайчыкамі» сонечнага ранка,

«Вусаты-паласаты» ля хлява
Ў чаканні сырадою ад каровы,
Бабуліна сівая галава
І дзедаў позірк цвёрды і суровы.

Гляджу на фатаздымак праз гады,
А думкі сэрца сціснулі ў трывозе.
…Як рэдка мы вяртаемся туды,
Дзе першы крок зрабілі па падлозе.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики