ВЫТОКІ АДЗІНАГА СЛОВА
Матуля – святое, чароўнае слова,
У ім ласка, пяшчота, спагада, любоў,
Шчырых, душэўных пачуццяў аснова,
Скарбонка для казак і песень, і сноў.
Мелодыя дзіўная ветра ў полі,
У пояс паклон збажыны залатой,
Шчаслівыя слёзы на родным прыволлі,
Любоў да жыцця і сардэчны спакой…
Усё гэта – вытокі адзінага слова,
Каштоўней якога няма ў жыцці,
Спавіты цудоўнай матулінай мовай,
Каб квеценем белым у сэрцах цвісці.

Мароз Галiна (г. Лагойск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики