ЗАГАДКАВЫ СУМ
Летні дзень прачынаецца рана. Лашчыць раніцу першы прамень. У суквецце расы закаханы Прачынаецца жнівеньскі дзень. Працвярэзіць начной прахалодай, Да змяркання спякотай пячэ І, шукаючы з вечарам згоды, У задумлівы лес уцячэ. Пад разлапістым дубам прыляжа, Паглядзіць каляровыя сны І ніколі нікому не скажа, Што шукае слядочкі вясны. А як восень наступіць на пяты, Апранецца ў загадкавы сум І, зграбаючы лісце за хатай, Будзе клікаць красуню-вясну… Багдановіч Лёля, г. Барысаў
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|