Вёска. Восень. Адзінота...
Вёска. Восень. Адзінота.
Цішыня і шмат работы.
Верасень. Вучоба. Школа.
Вецер. Невыносны холад.

Ночы глухія,
Дзянёчкі малыя.
Ціха. Журботна.
Сумна. Гаротна.

Дзе мае птушкі?
Ластаўкі дзе?
Дзе тое сонца,
Што трэба так мне?

Дзе тое неба?
Тыя рамонкі?
Дзе тыя вішні?
Дзе тыя зоркі?

Цяжкае неба.
Шчыльныя хмары…
Гінуць паціху
Дзіцячыя мары…

Луня (Айралава) Вераніка (г.п. Сноў, Нясвіжскі раён)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики