СТАЮ, ГЛЯДЖУ
На небе воблакі-барханы,
Апаленыя яркім сонцам.
Заходам я зачараваны,
Стаю, гляджу, нібыта п’яны.
Гляджу на казку праз ваконца.

Пейзажы розныя ўзнікаюць,
Змяняюцца з хвілінай кожнай,
Бы ў казку зноў мяне вяртаюць
І атмасфера тут такая,
Што маляваць карціну можна.

Яшчэ імгненне, сонца села,
Схавалася ў далёкі кут.
Стаю, гляджу, нібы знямелы,
Знікае казка-каравэла…
Ноч-гаспадыня тут як тут.

Рымашэўскі Геннадзь (г.Чэрвень)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики