|
ЛЕС
У ім сваё жыццё, свае законы. Гармонія тут ёсць красы адвечнай. Ён поўны таямніц і казак поўны. Яго душа – адбітак чалавечай. Улетку ён пяе, звініць, гамоніць, Нам дорыць смак грыбоў і водар зёлак. На ўсе лады трашчыць гарэза-конік. Купаюцца ў расе агні вясёлак. Суніц чырвоных ярка ззяюць кропкі На мяккім дыване травы шаўковай. У шатах клёнаў скачуць сонца промні І слухаюць птушыную размову… Зімовы лес нібы зачараваны. Блукаюць сны між дрэў у футрах белых. Зялёныя не спяць тут веліканы: Паміж бяроз – чародкі соснаў, елак. І грэе лес, і корміць нас, і лечыць. А іншы раз, пакрыўджаны, смуткуе, Бо ён жывы! Здаецца, і не вечны… Цяпла і разумення патрабуе. Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|